На тыдні дыпламатычны скандал разгарнуўся вакол генконсульства Польшчы ў Брэсце

9 января 2022

На тыдні была нагода пагаварыць пра законнасць. Дыпламатычны скандал разгарнуўся вакол генконсульства Польшчы ў Брэсце. Яго супрацоўнік быў высланы з Беларусі.

Сцісла перадгісторыя. У пярэдадзень Новага года недалёка ад Брэста адбылася трагедыя. Фура пад кіраваннем грамадзяніна Польшчы Пшэміслава Збуцкага падчас манеўру сутыкнулася з легкавой "Ладай". Дзве маладыя дзяўчыны-пасажыркі загінулі.

І тут пачалося самае прыкрае, а паводле дыпламатычных мерак - наогул дзікае. Начальнік аддзела генконсульства Польшчы Вольга Касперчык вырашыла вывезці з Беларусі польскага вадзіцеля, нягледзячы на забарону. Аднак пры спробе перасячэння дзяржмяжы паляк быў затрыманы ў пункце пропуску "Брэст" супрацоўнікамі Дзяржпагранкамітэта. 

Гэта чарговы правал польскай дыпламатыі, якая так глыбока закапалася ва ўласнай хлусні, што зараз проста не можа сабе дазволіць сумленна і адкрыта працаваць у дачыненні да ўсходніх суседзяў. Дыпламаты павінны выстройваць сяброўскія адносіны з краінай, у якой працуюць… Але гэтыя, як бачым, парушаюць законы і дзяржавы, і маралі.