На мосце праз Вячу ў Мінскім раёне адкрылі рух пасля рэканструкцыі

27 февраля 2023

Новыя апоры і бетонныя перакрыцці. Яшчэ адно маставое збудаванне ў Мінскай вобласці прайшло капітальны рамонт.

Мост цераз раку Вячу ў Мінскім раёне быў узведзены ў канцы 70-х гадоў. Падчас яго тэхнічнага абследавання спецыялісты выявілі дэфекты - збудаванне не адпавядала нормам бяспекі. На рэканструкцыю аб'екта спатрэбілася два з паловай месяцы.

На аб'екце будуць працягвацца работы па ўладкаванні пешаходных сувязяў. Добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і афарбоўку пачнуць пасля завяршэння зімовага сезона.