На МКАД сутыкнуліся два грузавікі, на вуліцы Кісялёва ў Мінску - два аўтамабілі

3 ноября 2021

Перамяшчэнне сталічных аўтааматараў ўскладняе надвор'е.  На слізкім пакрыцці павялічваецца тармазны шлях. Ападкі і  туман уплываюць на бяспеку кіравання. Так, сёння на вуліцы Кісялёва сутыкнуліся два аўтамабілі. Кіроўца  Renault рухалася па вуліцы Куйбышава, не заўважыла забараняльны знак, ажыццявіла паварот налева і сутыкнулася з аўтамабілем Mercedes. У выніку ДТЗ 48-гадовая кіроўца Renault  была  шпіталізавана. Па факце здарэння праводзіцца праверка.

І яшчэ адно ДТЗ - ужо на кальцавой. На знешнім кальцы 39-га км МКАД сутыкнуліся два грузавыя аўтамабілі. Кіроўца Mercedes,  рухаючыся  ў напрамку вуліцы Ціміразева, пры перастраенні не пераканаўся ў бяспецы манеўру і  сутыкнуўся  з грузавой машынай Renault  з паўпрычэпам. У выніку аўтамабіль Renault  выехаў за межы праезнай часткі, а Mercedes  увайшоў у некіраваны занос і ўчыніў наезд на раздзяляльную агароджу. Пацярпелых  няма.  На месцы працуюць супрацоўнікі ДАІ Цэнтральнага раёна.