На Міжнароднай выставе "Медыцына і здароўе - 2023" Беларусь прэзентуе больш як 30 беларускіх санаторыяў і клінік

11 октября 2023

Медыцынскі і аздараўленчы турызм, рэабілітацыя і эстэтычная касметалогія. Міжнародная выстава "Медыцына і здароўе" адкрылася ў Мінску. Пляцоўка аб'яднала прафесіяналаў розных краін - усяго 70 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Турцыі, Венгрыі, Нідэрланд і Ірана. Прапаноўваюць абсталяванне, фармпрэпараты, мэблю, адзенне і прылады для медустаноў.

Праграмы па аздараўленні, лячэнні і рэабілітацыі прэзентуюць больш як 30 беларускіх санаторыяў і клінік. Спецыяльна для абмену вопытам і заключэння кантрактаў Беларусь наведаюць прадстаўнікі Грузіі, Азербайджана і Арабскіх Эміратаў.