На Лініі Сталіна сёння сабраліся пагранічнікі

25 мая 2013
Захоп заложніка, ліквідацыя ўзброенага злачынца і яшчэ шмат іншых паказальных выступленняў былі прапанаваныя ўвазе гасцей напярэдадні прафесійнага свята - Дня пагранічніка. Першымі свае дасягненні гасцям паказалі кінолагі. Байцы пагранатрадаў прадэманстравалі дзеянні, якія часам прыходзіцца прымяняць і на практыцы.
Ад сучаснасці перайшлі да гісторыі. Перад гледачамі - рэканструкцыя бою Вялікай Айчыннай вайны. Вораг атакуе мяжу, і, як заўсёды, першымі на сябе ўдар прынялі пагранічнікі.