На "Лініі Сталіна" адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза

21 декабря 2019
Навагодні настрой прыйшоў і на тэрыторыю гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна". Там адкрылася рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Тут да традыцыйнага  ўбору святочнага героя  дадалася і армейская атрыбутыка: каракулевы каўнер і шапка з чырвонай зоркай. Першымі гасцямі генеральнага святочнага штаба сталі выхаванцы школ-інтэрнатаў. Хлопчыкі  і  дзяўчынкі прайшлі цікавыя выпрабаванні ("Снежная артылерыя", "Вясёлы снегавік", стральба з пнеўматыкі) і атрымалі падарункі.

Дзверы рэзідэнцыі Дзеда Мароза будуць адчынены да 7  студзеня. Кожны дзень гасцей  чакае святочная праграма і казачныя персанажы.