На культурны агляд у летнія выхадныя турыстаў чакае Барысаў

29 июня 2023

Рэканструкцыі бітваў вайны 1812 года - у карцінах і скульптурах, старадаўнія будынкі і арыгінальныя фотазоны... На культурны агляд у летнія выхадныя турыстаў чакае Барысаў. У горадзе - прамысловым гіганце - можна пракласці маршрут па мясцовых славутасцях. Зазірнуць у Дзяржаўны аб'яднаны музей і азнаёміцца з экспазіцыяй, зрабіць сэлфі насупраць візітнай карткі горада - "Барысаў-Арэны" і фота з помнікам архітэктуры - воданапорнай Шухаўскай вежай.

Барысаў стане пунктам прыцягнення турыстаў і балельшчыкаў падчас правядзення ІІ Гульняў краін СНД, якія пройдуць у жніўні. Неўзабаве тут з'явяцца новыя фотазоны і фуд-корты са стравамі беларускай кухні.