На двух мастах Мінскай кальцавой сёння закрываецца рух

8 января 2019

Гэта збудаванні на ўнутраным кальцы на трэцім кіламетры - над чыгункай ля вуліцы Францыска Скарыны. І на знешнім кальцы - на 25-ым кіламетры - над чыгуначнымі пуцямі   каля павароту да філіяла БДУ.

На час рамонтных прац рух на трэцім кіламетры МКАД   арганізаваны па знешнім кальцы: па дзвюх палосах з боку Зялёнага Лугу ў бок Шабаноў і па адной у зваротным кірунку. На 25-ым кіламетры транспарт пусцяць па ўнутраным кальцы: тут арганізуюць дзве паласы – з боку Малінаўкі ў бок Лошыцы. І адну паласу для руху з боку Лошыцы ў кірунку Малінаўкі.

Пакуль падмаставыя збудаванні закрываць не будзем, пакуль гэтага не патрабуецца. Але вельмі хутка, літаральна праз некалькі дзён, рух будзе перакрыты і пад мастамі.

Два пуцеправоды адкрыюцца да канца мая - на час II Еўрапейскіх гульняў. Затым рамонт працягнецца. Цалкам скончыць работы плануецца да канца года.