На дарогах сталіцы з'яўляюцца абмежавальныя канструкцыі

16 ноября 2015

Высвятляюцца акалічнасці ДТЗ, што здарылася сёння раніцай у Мінску на вуліцы Маскоўскай. Сутыкнуліся адразу тры аўто і аўтобус. Адна машына перакулілася. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма.

Менавіта дзеля бяспекі пешаходаў на дарогах сталіцы з'яўляюцца абмежавальныя канструкцыі, каб пазбегнуць аварый. Так, бетонную агароджу даўжынёй 15 метраў ужо ўсталявалі на праезнай частцы бульвара Шаўчэнкі. Такі астравок бяспекі не дазваляе пакідаць машыны ля пешаходных пераходаў і перакрываць агляд іншым вадзіцелям. Аналагічнае звужэнне дарогі ёсць і ля сталічнай гімназіі нумар 34. Дарэчы, яе навучэнцы першымі апрабуюць і пікап-зону для высадкі пасажыраў.

Калі спецыяльна абсталяваныя зоны для высадкі дзяцей пацвердзяць сваю мэтазгоднасць, іх размесцяць на вузкіх дарогах ля ўсіх сталічных школ.