На дзіцячай чыгунцы адкрылася выстава мадэляў з усяго свету

3 августа 2015

Тут  і кардонныя і нават жалезныя цягнікі. Паглядзець на іх можна будзе на працягу двух дзён. Ці цяжка зрабіць вагоны і лакаматывы, даведалася Юлія Грызунт.

 

Упершыню маленькія цягнікі паказалі аматарам амаль 20 гадоў таму. З тых часоў мадэлі навучыліся свяціць фарамі, пускаць дым і выдаваць гукі зусім як сапраўдныя. Наступны крок - сабраць тут мадэлі з усяго свету. Кожны год удзельнікаў усё больш, некаторыя прыходзяць проста паглядзець, а ўжо ў наступным годзе прыносяць свае вырабы.

Юрый Панін, інструктар па мадэляванні дзіцячай чыгункі: "Тут выстаўляюць работы тыя людзі, у якіх гэта хобі, іх любімая справа. Эта людзі рознага ўзросту і розных прафесій:  і школьнікі, і студэнты, ёсць у нас і юрыст, і ўрач, ёсць афіцэр".

Паказаць свае цягнікі сабраліся майстры не толькі з Беларусі – ўсяго ў спісе мінімум  пяць краін. Тут  не толькі дэманструюць вынікі карпталівай працы, але і вучацца адзін у аднаго – хобі займае шмат часу і сіл.

Каб змайстраваць вось такія мадэлі, часам патрэбна больш за месяц, а то і цэлы год. Галоўная мэта – зрабіць іх такімі ж, як сапраўдныя цягнікі, не ўпусціўшы нават самыя маленькія дэталі.

Матэрыялы для мадэляў зусім розныя. Ёсць больш простыя, з кардону і паперы, а ёсць пластмасавыя і жалезныя. Каб пафарбаваць такія, часам даводзіцца працаваць не адзін тыдзень. Навучыцца гэтаму можна тут жа. На дзіцячай чыгунцы пастаянна праводзяцца спецыяльныя гурткі.

Праца над мадэлямі практычна ювелірная. Ды і кошт іх таксама не меншы. Цэны паравозікаў вагаюцца ад 50 да 300 еўра. Праўда, далёка не кожны спяшаецца прадаць свае вырабы. Часцей за ўсё людзі прывозяць іх сюды проста паказаць і вязуць назад дадому