Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сустрэўся з паслом Беларусі

14 ноября 2018

Будучыя перамовы прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана закліканыя стаць новым імпульсам супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Сёння Прэзідэнт Азербайджана сустрэўся з паслом нашай краіны. Ільхам Аліеў ужо на наступным тыдні з візітам наведае Беларусь. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, традыцыйна, вялікая ўвага будзе нададзена эканамічнаму супрацоўніцтву.

Закрануць лідары і пытанні геапалітыкі ў разрэзе нядаўняга саміту АДКБ. Ключавыя аспекты бяспекі на прасторы СНД таксама стануць тэмай гутаркі Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева. Нагадаем, у чэрвені 2018 года Беларусь і Азербайджан адзначылі знамянальную падзею - 25-годдзе са дня ўсталявання дыпламатычных адносін. За гэты час прыкладзена шмат намаганняў для пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх галінах. Так, найважнейшы эканамічны паказчык - тавараабарот - толькі за дзевяць месяцаў гэтага года Мінск і Баку павялічылі ўтрая - да трохсот трыццаці мільёнаў долараў. І на гэтым спыняцца не збіраюцца.