На беларуска-польскай мяжы ўсё яшчэ шмат машын

3 ноября 2016

Інфармацыя, якую варта ўлічыць, плануючы выхадныя, - чэргі на пагранпераходах. Так, сёння сітуацыя на беларуска-польскай мяжы да вечара некалькі палепшылася, але ў чаканні афармлення ўсё яшчэ шмат машын.

У пункце пропуску "Брузгі" сабраліся амаль 160 легкавых аўтамабіляў, у "Бераставіцы" - менш як паўсотні. У Брэсцкай вобласці свабодныя "Дамачава", "Казловічы" і "Пясчатка", а ў пункце пропуску "Брэст" таксама затор машын - там каля 130 аўтамабіляў у чаканні.

За сітуацыяй на мяжы ў рэжыме анлайн можна сачыць на сайце Дзяржпагранкамітэта.