На базе Цэнтра дзіцячай анкалогіі адкрылі новую лабараторыю генетычных біятэхналогій

1 июня 2019

У свята на базе Цэнтра дзіцячай анкалогіі адкрылі новую лабараторыю генетычных біятэхналогій. Тут будуць распрацоўваць новыя метады дыягностыкі і імунатэрапіі, у тым ліку проціпухлінныя вакцыны. Дзякуючы новым тэхналогіям, стане прасцей устанавіць схільнасць да анкалогіі, хваробы крыві або выявіць спадчынныя захворванні. Таксама ў лабараторыю дапусцяць маладых навукоўцаў. Памяшканне папоўняць абсталяваннем у жніўні. Больш як 80 працэнтаў яго набыта за кошт сродкаў Белаграпрамбанка. Ужо да канца гэтага года тут прымуць першых пацыентаў. Каля 200 дзяцей, якія змагаюцца з цяжкай хваробай, акунуліся з сапраўдную казку: героі з мультфільмаў, шоу мыльных бурбалак, і, вядома, падарункі. Дарэчы, Мінскі міжнародны клуб жонак паслоў ужо на працягу 10 гадоў арганізоўвае дабрачынныя праекты ў Цэнтры дзіцячай анкалогіі.