На Аўгустоўскім канале прайшоў веламарафон "Суседзi"

15 июля 2017

Одзін з найбуйнейшых веламарафонаў Беларусі "Суседзi" прайшоў на Аўгустоўскім канале. Удзельнічалі больш як 700 чалавек з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы. Веласіпедысты пераадолелі больш як 100 кіламетраў. Па перасечанай мясцовасці праз балота і водныя перашкоды. Дарэчы, многія замежныя ўдзельнікі прыехалі ў Беларусь на двухколавым транспарце. Бязвізавы статус Аўгустоўскага канала павялічыў колькасць заявак.

Спаборнічалі не толькі дарослыя, але і маленькія веласіпедысты. Адзначым, марафон "Суседзi" Аўгустоўскі канал прымаў ужо 7 раз.