Мы - грамадзяне Беларусі! Напярэдадні Дня Канстытуцыі ў Савеце Рэспублікі юнакам і дзяўчатам з розных рэгіёнаў краіны ўручылі першыя пашпарты

13 марта 2024

Сёлета краіна адзначае 30-годдзе з дня нараджэння Канстытуцыі. Дата асаблівая для суверэннай Беларусі. Традыцыйна напярэдадні свята юнакі і дзяўчаты, каму споўнілася ўжо 14 гадоў, атрымліваюць свой галоўны дакумент  грамадзяніна краіны. Выдатнікі вучобы - ва ўрачыстых абставінах. Сёння іх сустракалі ў Савеце Рэспублікі.  З маладымі людзьмі пагутарыла Святлана Чарнова (відэа).