МУС апублікавала відэа, як у Лідзе разагналі сход крымінальных аўтарытэтаў

10 июля 2020
Спецаперацыя прайшла ўчора днём. Каля мясцовага возера аператыўнікі па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, МУС і байцы САХРа затрымалі 32 чалавекі. У некаторых з іх знайшлі нажы і сякеры. Сход быў арганізаваны злодзеем у законе Аляксандрам Кушняровым. Прычына сходу - перадзел сфер уплыву ў крымінальных колах Беларусі і спроба Кушнярова ўмацаваць пазіцыі ў Гродзенскай вобласці, таксама планавалі прызначыць наглядчыкаў за некаторымі гарадамі рэгіёна. Удзельнікі сходу - гэта прадстаўнікі крымінальнага асяроддзя з усёй краіны ад 22 да 60 гадоў. Большасць затрыманых прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Двое, напрыклад, прыехалі ў Ліду, парушыўшы патрабаванні прэвентыўнага нагляду. Па гэтым факце міліцыя праводзіць праверку.

З пачатку года гэта першая спроба членаў крымінальнага свету зладзіць сход. Аператыўнікі мяркуюць, што яна звязаная з вызваленнем з месцаў пазбаўлення волі іншага злодзея ў законе і носіць характар супрацьстаяння.