МУС Беларусі: тэлеграм-канал "Мая краiна Беларусь" і чат "я выхожу/МКБ" прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем

27 октября 2021

МУС Беларусі паведаміла, што супольнасць людзей, аб'яднаных пасродкам тэлеграм-канала "Мая краiна Беларусь" і чата "я выхожу/МКБ" прызнаныя экстрэмісцкім фарміраваннем - іх дзейнасць забароненая. Дзеянні стваральнікаў, кіраўнікоў гэтага фарміравання, а таксама яго ўдзельнікаў падпадаюць пад артыкул КК "Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", санкцыя якога прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Рашэнне аб прызнанні супольнасці людзей экстрэмісцкім фарміраваннем могуць прымаць як Міністэрства ўнутраных спраў, так і КДБ.

Падпіска на гэтыя рэсурсы з'яўляецца падставай для правядзення следчых дзеянняў і дачы прававой ацэнкі кожнаму падпісанту.