Музычны ранішнік для дзяцей са шматдзетных сем'яў

5 января 2017

Музычны ранішнік для дзяцей са шматдзетных сем'яў адбыўся і ў Заводскім раёне сталіцы.

Малых забаўлялі казачныя персанажы:  вадзілі карагоды, спявалі песні і разгадвалі  цікавыя рэбусы. Трэба было здзівіць і зачараваць гаспадара зімы - Дзеда Мароза.

Пасля віншавальнай праграмы ўдзельнікаў свята чакалі  салодкія навагоднія падарункі.

Гэтымі днямі ў Мінску падводзяць вынікі акцыі "Нашы дзеці". У падтрымку дабрачыннага марафону  было арганізавана паўтысячы святочных мерапрыемстваў. У іх паўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў, дзяржаўных устаноў, міністэрстваў, а таксама дыпламаты і валанцёры.