Музей пад адкрытым небам з'явіўся ў аграгарадку Юравічы Калінкавіцкага раёна

21 сентября 2021

Назва гэтага населенага пункта - у кожным школьным падручніку гісторыі. Унікальны музей пад адкрытым небам з'явіўся ў аграгарадку Юравічы. Менавіта тут, у Калінкавіцкім раёне, амаль 100 год таму археолагі здзейснілі сенсацыйнае адкрыццё - знайшлі стаянку першабытнага чалавека. Увасобіць ідэю музея дапамаглі спецыялісты самых розных сфер - ад гісторыі да экалогіі. У павільёне і на тэрасе ўзноўлена жыллё першабытных людзей, таксама можна ўбачыць рэшткі старажытных жывёл. Новы музей - стымул развіваць турыстычную інфраструктуру ў раёне. 

Юравічы ўваходзяць у турыстычны маршрут "Залатое кольца Гомельшчыны". Даследчыя працы на яго тэрыторыі працягваюцца. Спецыялісты ўпэўнены - аграгарадок яшчэ можа парадаваць новымі навуковымі адкрыццямі.