Смецце - у спецыяльныя кантэйнеры

18 июля 2014

Смецце - у спецыяльныя кантэйнеры. Пляцоўкі з бакамі для паасобнага збору адходаў плануюць устанавіць да існуючых ля пад'ездаў, у парках, на прыпыначных пунктах і пляжах - там, дзе вялікая колькасць людзей. Так будуць падтрымліваць чысціню ў Мінскай вобласці. Сёлета ўздоўж аўтамагістраляў сталічнага рэгіёна з'явілася амаль тры дзясяткі кантэйнераў для збору цвёрдых камунальных адходаў. Чысціню Дзяржынскага раёна разам з інспектарамі ацаніла наш карэспандэнт Аляксандра Драгун.


У Дзяржынскім раёне пражывае 65 тысяч чалавек. Столькі ж прыязджае на летні адпачынак. А таму, здавалася б, штодзённая справа для людзей - вынас смецця - патрабуе ад работнікаў ЖКГ падвоенай працы.


Пакуль толькі на тэрыторыі Дзяржынска курсіруе смеццявоз з дастаўкай дадому. Літаральна па гадзінах і без спазненняў машына праязджае па ўзгодненых вуліцах. У планах пашырыць маршрут і на раён.


Акрамя гэтага, на тэрыторыі раёна каля 2 тысяч кантэйнераў для збору адходаў. Дарэчы, іх устаноўка залежыць ад колькасці жыхароў. Напрыклад, у вёсках на 30 хат - адна пляцоўка з чатырма бакамі для смецця.


Падчас аб'езду па маршруце камунальнікі сочаць за своечасовым вывазам адходаў. Таму, калі кантэйнеры запоўненыя, іх адразу вывозяць. А пасля аб'езду па заяўках смеццявоз прыязджае у пэўны час. Пакуль актуальным застаецца пытанне чысціні ля прыпыначных пунктаў.


За паўгода ў сталічным рэгіёне ўздоўж аўтамагістраляў усталявалі каля 30, а ля вадаёмаў 150 кантэйнераў для збору камунальных адходаў. Сёння працуюць над арганізацыяй своечасовага вывазу смецця.