МТЗ адчыняе дзверы для турыстаў

27 января 2017

Трапіць у зборачны цэх! МТЗ адчыняе дзверы для турыстаў. Упершыню на свае вочы можна ўбачыць, як збіраецца знакаміты трактар "Беларус". Падчас экскурсіі паказваюць увесь тэхналагічны працэс: ад вытворчасці дэталяў да зборачнага канвеера. У праграме - наведванне музея і выставы трактароў МТЗ.

Паступілі і заяўкі ад турыстычных груп, навучальных устаноў. Першыя экскурсіі па заводзе правядуць на пачатку лютага.