Маладыя спецыялісты папоўнілі педагагічныя калектывы вобласці

3 сентября 2020
Больш за тысячу маладых спецыялістаў прыйшлі на працу ў школы Мінскай вобласці ў гэтым навучальным годзе. 86 з іх сваё першае працоўнае месца атрымалі ў Барысаўскім раёне. Толькі ў гарадской сярэдняй школе № 25 педагагічная сям'я папоўнілася на 7 чалавек. На адным з першых урокаў у навучальным сезоне пабывала Алена Вітко.

У першакласнікаў школы № 25 горада Барысава пакуль няма звычайных урокаў матэматыкі ці беларускай мовы. Верасень - гэта ўводзіны ў школьнае жыццё. Класны кіраўнік з 25-гадовым стажам Ала Лапіцкая ўпэўненая: падмурак ведаў будучых выдатнікаў закладваецца менавіта зараз.

У школе 5 першых класаў. І са старту - паглыбленае вывучэнне пэўных дысцыплін.

Свет навукі ў гэтай школе для сябе адкрываюць 130 першакласнікаў. Акрамя агульнай праграмы, разам з бацькамі яны выбралі напрамкі па інтарэсах. Дзеці дадаткова вывучаюць легаканструяванне і замежныя мовы. Ёсць таксама музычныя, харэаграфічныя і тэатральныя класы.

Маладыя спецыялісты папоўнілі педагагічныя калектывы вобласці

Лізавета Варанко толькі папоўніла педагагічную сям'ю. Яна - настаўнік рускай і кітайскай моў. Задаволена, што першы запіс у працоўнай менавіта ў родным горадзе. Усяго ж у школы Барысаўскага раёна сёлета прыйшлі больш за 80 маладых спецыялістаў.

Дарэчы, у школе працуе абласны цэнтр беларуска-кітайскага сяброўства, у жніўні адкрылі пляцоўку па супрацоўніцтве з брытанскім саветам. Таксама для ўсебаковага развіцця шматлікія трэнажорныя зоны, ёсць скаладром і басейн. Дарэчы, сёлета ўпершыню арганізавалі спецыялізаваны спартыўны клас.

Увогуле, новы навучальны год у Мінскай вобласці пачаўся амаль для 160 тысяч школьнікаў і каля 30 тысяч настаўнікаў.