Маладзёжныя ноу-хау-праекты і гатовыя да рэалізацыі бізнес-планы

16 декабря 2015

Сёння ў Мінску разгарнуўся кірмаш інавацыйных ідэй. Удзельнікі - а гэта лепшыя ў Беларусі інаватары - ў адкрытым фармаце прэзентуюць распрацоўкі бізнес-экспертам.

Якія навукова-тэхнічныя ідэі прэтэндуюць на прэміі і гранты, і як пад іх знайсці інвестара? Надзея Сербіненка ацаніла маладзёжныя інавацыі.

Кірмаш інавацыйных ідэй сабраў больш за 200 распрацоўшчыкаў з усёй краіны. Яны прэзентуюць свае праекты патэнцыяльным інвестарам і атрымліваюць карысныя парады ад экспертаў у сферы бізнесу і топ-менеджараў паспяховых кампаній.

У Мінску зарэгістравана больш за 45 тысяч суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу і звыш 70 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Разам яны фарміруюць амаль трэць гарадскога бюджэту. Таму ўлады сталіцы імкнуцца стварыць камфортныя ўмовы для развіцця прадпрымальніцтва. Новай пляцоўкай для атрымання карысных ведаў і пошуку бізнес-партнёраў стаў першы інавацыйны тыдзень.

Паводле ацэнкі экспертаў, больш за 60 прэзентаваных на выставе "ІНМАКС" праектаў могуць атрымаць шырокую рэалізацыю. Сярод перспектыўных напрамкаў - 3D-мадэліраванне, робататэхніка, стварэнне мабільных дадаткаў і інтэрнэт-платформаў. Сваю віртуальную адукацыйную праграму мінскія праграмісты апрабоўваюць у некалькіх сталічных школах і гімназіях.

Канкурэнцыю вядомаму ва ўсім свеце канструктару беларускія навукоўцы ствараюць ўжо сёння. Робататэхнікай на прафесійным узроўні займаюцца ў БДУ і БНТУ.

Інфраструктура для падтрымкі прадпрымальніцтва ў Мінску ўжо створана. У распараджэнні бізнесменаў-пачаткоўцаў ёсць восем інкубатараў. Акрамя таго, з пачатку года прадпрымальнікі атрымалі льготныя банкаўскія крэдыты на суму больш за 30 мільярдаў рублёў. Таму галоўная задача для навукоўцаў – знайсці спосаб ажыццявіць сваю распрацоўку.

Пераможцы кірмашу інавацыйных ідэй атрымаюць грашовыя прызы і гарантаваныя месцы ў мінскім тэхнапарку. Да таго, усе ідэі маладых распрацоўшчыкаў будуць аб'яднаны ў адзіны каталог. А ўзнагароджванне пераможцаў кірмашу адбудзецца 18 снежня.