Моладзь заклікае адмовіцца ад наркотыкаў

6 марта 2017

Флешмоб, прысвечаны здароваму ладу жыцця, зладзілі сталічныя школьнікі. Мерапрыемства прайшло ў адным з гандлёвых цэнтраў Мінска ў рамках гарадской акцыі "Здароўе і маладосць". Удзельнікамі танцавальнага шоу сталі тры сотні вучняў з розных раёнаў горада.

За лепшыя нумары аўтараў і ўдзельнікаў узнагародзілі. Яны атрымалі граматы і каштоўныя падарункі.