Мокры снег, дождж і парывісты вецер

18 апреля 2015

Надвор’е на выхадных ў Мінску і вобласці будуць вызначаць атмасферныя франты і халодныя паветраныя масы з поўначы Еўропы. Заўтра днём тэмпература паветра спыніцца на адзнацы 9 са знакам плюс. Ноччу слупок тэрмометра будзе вагацца ад плюс 2 да мінус 3. На пачатку наступнага тыдня надворе значна не зменіцца. На Радаўніцу цыклон з поўначы Скандынаўскага паўвострава прынясе ўзмацненне ветру да 20  метраў  за секунду.