Мокры снег, дождж і начныя замаразкі чакаюцца ў Мінску і вобласці на тыдні

22 апреля 2024

Мокры снег, дождж, штармавы вецер і начныя замаразкі. Непагадзь гаспадарыць у Мінску і цэнтральным рэгіёне. Заўтра на слупках тэрмометраў   ад мІнус 3 да 11 з плюсам. З-за парываў ветру і вільготнасці адчувацца будзе яшчэ халадней. Аб'яўлена штармавое папярэджанне. У сярэдзіне тыдня - навальнІцы.

Да выхадных значна пацяплее. У суботу месцамі пройдуць дажджы, у нядзелю будзе суха і сонечна.