Магілёўская станцыя хуткай дапамогі прыняла словы падтрымкі ад БРСМ

30 апреля 2020
Магілёўская гарадская станцыя хуткай дапамогі прыняла словы падтрымкі ад БРСМ у рамках рэспубліканскага марафона пад #CпасибоМедикам. Разам з імі - і наборы сродкаў абароны. А таксама паштоўкі ад валанцёраў, звычайных гараджан - з пажаданнямі тым, хто ў гэтыя дні на перадавой. 
35 брыгад хуткай праходзяць дзяжурствы ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Штодня - гэта 115 чалавек, якія гатовы прыйсці на дапамогу. 

Юрый Жаркевіч, фельчар Магілёўскай гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі: "Нам вельмі прыемна, што ў гэты момант пра нас не забываюць. Выказваем вялікую падзяку. Нам дапамагаюць розныя арганізацыі. У тым ліку Фонд міру, дапамогу аказваюць і прадпрыемствы. Дзякуй усім вялікі, мы адчуваем, што мы не адны".