Мабільнасць, даступнасць, тэхналагічнасць - асноўныя кірункі далейшага развіцця медыцыны

15 февраля 2021

Моцныя рэгіёны, шчаслівая сям'я, дзяржава-партнёр і ўсебаковая падтрымка сацыяльнай сферы. Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу працягваюць сустрэчы з калектывамі на месцах, абмяркоўваюць вынікі прадстаўнічага форуму. У Шчучынскай раённай бальніцы, галоўны ўрач, якой прадстаўляў на народным вечы Гродзенскі рэгіён, галоўная тэма - перспектывы медыцыны. Мабільнасць, даступнасць, тэхналагічнасць - асноўныя кірункі далейшага развіцця. У раённай клініцы іх з поспехам ужо ўвасабляюць у жыццё.

Абноўленае і дыягнастычнае абсталяванне. Сёння жыхарам Шчучынскага раёна ўжо не трэба ехаць на прыём у Гродна, каб, напрыклад, выявіць анкалагічныя захворванні або паталогію шчытападобнай залозы.