2 мільёны чалавек аздаравіліся ва ўнікальным шматфункцыянальным комплексе ў Мінску

5 ноября 2019
Амаль два мільёны беларусаў змаглі аздаравіцца ў комплексе, які чатыры гады таму стаў падарункам да 7 Лістапада не толькі мінчанам. Цэнтр  шматпрофільны і пакуль адзіны такі ў Беларусі. Вялікая колькасць паслуг хутка зрабіла яго папулярным. Пяць дарожак басейна, прасторная аквазона для дзяцей, джакузі. Тут праходзяць трэніроўкі па сінхронным плаванні, а таксама заняткі для малышоў. Усё гэта побач з парыльнямі на любы густ, а таксама сучаснымі трэнажорнымі заламі і СПА. 

У Мінску плануюць яшчэ 2 шматфункцыянальныя комплексы

Па прынцыпе гэтага праекта плануецца будаўніцтва двух новых шматфункцыянальных комплексаў. Іх чакаюць у двух мікрараёнах Мінска - у Каменнай Горцы і ў Лошыцы.