Шматкіламетровая рэканструкцыя на трасе Р53 - ад Смалявіч да Жодзіна ўжо заліваюць цэментабетоннае пакрыццё

22 мая 2023

Новыя дарогі - як драйвер сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў! Рэканструкцыя трасы Р53 на ўчастку ад Смалявіч да Жодзіна выйшла на новы ўзровень.

Так, будаўнікі ўжо заліваюць цэментабетоннае пакрыцце. Спецыяльны ўкладачны комплекс прайшоў больш за два з чатырнаццаці з паловай кіламетраў. Сама ж дарога будзе шырокапалоснай і хуткаснай: 100 кіламетраў за гадзіну для легкавых і 80 для грузавых аўто. Прадугледжаны бар'ерныя агароджы, а на лясістых участках ахоўная сетка. Напрамак ад сталіцы праз горад-спадарожнік у бок такіх заводаў як "БелАЗ" і "БелДжы" адзін з самых запатрабаваных. Прэм'еру аб'екта чакаем у 2024 годзе.

Рэканструкцыю чакае і ўвесь транзітны ўчастак Р53 праз сам горад Жодзіна. А далей у планах будаўнікоў пракласці шырокапалосную бетонку і да Барысава. Пасля інвестыцыйнага абмеркавання спецыялісты возьмуцца за стварэнне праекта.