Шматдзетным бацькам могуць скараціць рабочы дзень

3 мая 2021

Урад рыхтуе шэраг змен у Працоўны кодэкс. Аб гэтым "Галоўнаму эфіру" распавяла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Па-першае, навацыі звязаны з магчымым скарачэннем рабочага дня для шматдзетных бацькоў. Ім плануецца падаць права выбару: альбо адзін дадатковы свабодны ад працы дзень за месяц, альбо скарочаны на гадзіну рабочы дзень. Таксама прапанавана дапоўніць магчымасці дыстанцыйнай працы. Заканадаўча яе замацавалі летась (улічылі наступствы пандэміі). Зараз вырашана падысці да занятасці яшчэ больш гнутка.

У цэлым сітуацыя на рынку працы застаецца спакойнай і прадказальнай. Беспрацоўе трымаецца на ўзроўні 4 %. Прагназуюць, што ў гэтых рамках яна застанецца да канца бягучага года.