Шматлікія віншаванні з 75-годдзем Вялікай Перамогі паступаюць на адрас Прэзідэнта Беларусі

9 мая 2020
Шматлікія віншаванні з 75-годдзем Вялікай Перамогі паступаюць і на адрас нашага Прэзідэнта ад кіраўнікоў краін блізкага і далёкага замежжа, вядомых палітычных дзеячаў. 
Вольга Давідовіч азнаёмілася з віншавальнымі пасланнямі.

Віншаванні з Днём Перамогі наша краіна атрымлівала сёння на працягу ўсяго дня. Гэтая Перамога кавалася адна на ўсіх. Таму лагічна, што першымі свае віншаванні накіравалі лідары краін Садружнасці. З усімі Беларусь звязваюць сяброўскія і партнёрскія адносіны. Акрамя пажаданняў міру і росквіту, у кожнай тэлеграме - словы глыбокай падзякі і ўдзячнасці ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны (відэа).