Мітынг "За мірную Беларусь!" у Вялікай Бераставіцы

26 августа 2020
Мітынг за мірную і стабільную Беларусь прайшоў сёння і ў Вялікай Бераставіцы. Гэта райцэнтр у Гродзенскай вобласці з насельніцтвам крыху больш за пяць з паловай тысяч чалавек. Разам з тым падтрымаць сваю краіну прыйшлі некалькі сотняў мясцовых жыхароў. Настаўнікі, аграрыі, пагранічнікі - людзі самых розных прафесій выказалі сваю пазіцыю за мір і росквіт у роднай краіне. Мерапрыемства праходзіла ў фармаце адкрытага мікрафона. На цэнтральнай плошчы жыхары разгарнулі нацыянальны флаг Беларусі.