Мітынг-рэквіем у памяць аб спаленых жыхарах вёскі Боркі

20 марта 2021
Напярэдадні Дня хатынскай трагедыі акцыя  "Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці"  звязала сотні пунктаў на карце нашай краіны. Беларусы нясуць кветкі да мемарыялаў спаленых вёсак у розных кутках краіны. Усіх бязвінна загінуўшых успамінаюць сёння ў вёсцы Боркі. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу адбыўся мітынг-рэквіем. У чэрвені 1942 года вёску Боркі спасцігла доля Хатыні. Яе і шэсць прылеглых да яе населеных пунктаў сцерлі з твару зямлі. Тут  спалілі каля 2 тысяч мірных жыхароў. Але Боркі ўдалося адрадзіць. Гэта жывы помнік жорсткасці і нялюдскасці нацызму. Сёння памяць загінуўшых ушанавалі хвілінай маўчання.

Знаходзячыся тут, мы найбольш ярка разумеем, як гэта важна - захоўваць мір і спакой на нашай зямлі, таму што нашы продкі адчувалі такі боль дзеля таго, каб мы зараз жылі ў мірным грамадстве.