Там аб'ядноўваюць розныя культуры і рыхтуюць будучых пераможцаў спартыўных спаборніцтваў

8 октября 2023

Важна слухаць і чуць людзей. Яны часта паказваюць на праблемы, напрыклад, у сферы ЖКГ і будаўніцтве. Гэта трымае ў тонусе мясцовыя ўлады, пытанні добраўпарадкавання вырашаюцца хутчэй, у тым ліку і ў аддаленых кутках Беларусі. Напрыклад, актыўна развіваецца Ветка. Будуюцца жылыя дамы, адкрываюцца спартыўныя секцыі, з'яўляюцца новыя рабочыя месцы.

І гэта прытым, што край лічыцца найбольш пацярпелым ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Але ў гісторыі горада ўжо даўно адкрыты новы раздзел. Сёння гэта сапраўднае месца для жыцця. У гэтым пераканаўся карэспандэнт АТН Антон Малюта (відэа).