Свет адзначае Дзень абароны дзяцей

1 июня 2014

Грандыёзнае свята Фарбы дзяцінства ў парку Горкага ў Мінску, нягледзячы на непагадзь, сабрала тысячы мам, татаў і малых. Забаўкі былі на любы густ. Тут можна было пакатацца на конях, заняцца аэробікай, паўдзельнічаць у паказе мод. Самыя спрытныя спаборнічалі ў настольных гульнях. Усім аматарам жывёл рабілі асаблівы вобраз пры дапамозе аквагрыму. Без падарунка не засталося ніводнае дзіця. Некаторыя сувеніры дзеці рабілі самастойна пад кіраўніцтвам вопытных рамеснікаў. Павіншаваць усіх дзяцей са святам прыехалі і зорныя мамы.