Міністэрства аховы здароўя: у Беларусі выяўлены 4 пацыенты з новым штамам каранавіруса "амікрон"

29 декабря 2021

Сёння Міністэрства аховы Беларусі паведаміла пра першыя выпадкі "амікрона" ў нашай краіне. Новы штам пацвердзілі ў чацвярых пацыентаў. Гэта мінчане ад 20 да 46 гадоў. Яны не былі прышчэплены ад каранавіруса. Адзін з захварэўшых у меркаваныя тэрміны заражэння знаходзіўся ў Егіпце. Таксама ўстаноўлена, што адна з пацыентак у лістападзе мінулага года ўжо перанесла COVID - гэта паўторны выпадак захворвання. Ва ўсіх адзначаецца лёгкі ход інфекцыі.

З улікам хуткага распаўсюджвання штаму ў краінах Еўропы, ЗША і іншых Міністэрства аховы здароўя Беларусі запрашае грамадзян на вакцынацыю.

Даныя Міністэрства аховы здароўя

За мінулыя суткі ў Беларусі выкананыя 27 593 тэсты, зарэгістраваныя 1 493 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1 699 пацыентаў.