Міністэрства аховы здароўя ўзмоцніць кантроль за якасцю аказання дапамогі

21 марта 2018

Пра гэта сёння заявіў кіраўнік ведамства Валерый Малашка падчас асабістага прыёму грамадзян. Сёлета аб’яўлены курс на змяненне сістэмы. Экспертыза якасці праводзіцца ва ўсіх лячэбных установах, але большы акцэнт зроблены на аналіз дакументацыі, а не на ўзровень аказання меддапамогі пацыентам.