Хвілінай маўчання ўшанавалі памяць жыхароў спаленай вёскі Дальва

8 мая 2020
Не забываць пра гераічнасць абаронцаў роднай зямлі, якія не вярнуліся з вайны. Кветкі да манумента памяці, дзе перапахаваныя астанкі чырвонаармейцаў,  усклаў міністр унутраных спраў  Юрый Караеў. Салдаты загінулі, абараняючы подступы да Мінска  ў раёне хутара Валоўшчына.

Сэрца комплексу Вялікай Перамогі  - стэлу "Мінск - горад-герой" -  наведаў сёння міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка. У гады вайны сталіца Беларусі перажыла тысячу сто дзён нямецкай акупацыі.

Хвілінай маўчання ўшанаваў памяць  жыхароў спаленай вёскі Дальва старшыня Следчага камітэта. Пасля ўскладання кветак  Іван Наскевіч наведаў музей мемарыяльнага комплексу. 19 чэрвеня 44-га  фашысты сагналі амаль паўсотні вяскоўцаў  у адзін дом і падпалілі яго. Выжыў адзін чалавек.