Мінску - 954! Сталіца адзначае Дзень горада

11 сентября 2021

Мінск прымае віншаванні. Сёння ў сталіцы пройдзе больш як 130 мерапрыемстваў да Дня горада. Галоўныя святочныя пляцоўкі па традыцыі разгорнуцца ў цэнтры. 

Ва ўрачыстай афішы Дня горада сёння - ускладанне кветак да абеліска "Мінск - горад-герой". Апоўдні стартуе моладзевая музычная праграма ля Палаца спорту і фестываль нацыянальных культур у Верхнім горадзе. Оўпэн-эйры пройдуць у кожным раёне сталіцы. Кульмінацыяй стане феерверк у 10 вечара. Выхадныя абяцаюць быць насычанымі. Так што, не прапускаем апошнія цёплыя дзянькі і далучаемся да гулянняў.