Мінскаму каледжу электронікі першаму прысвоілі званне "Школа міру"

15 декабря 2021
Прэзентацыя рэспубліканскага праекта "Школа міру" сёння адбылася ў Мінску. Гэта сумесная праграма Беларускага фонду міру і Міністэрства адукацыі. Яе мэта - выхаванне дзяцей і моладзі на прынцыпах міру, сяброўства, узаемаразумення і згоды. Першым, каму афіцыйна прысвоілі званне "Школа міру", стаў Мінскі каледж электронікі (да гэтага некалькі гадоў праект праводзіўся ў тэставым рэжыме). Навучэнцы прадэманстравалі свае напрацоўкі. Гэта і новыя падыходы рэсурсазберажэння, і электронныя дапаможнікі па навучанні маладых людзей з асаблівасцямі развіцця.

У рамках дадзенага праекта плануецца, што ў кожным рэгіёне з'явіцца свая "Школа міру".