Мінская вобласць далучылася да марафону памяці

1 июля 2019

Марафон памяці  да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Эстафету, якую ўчора  пачалі  піянеры ў аздараўленчым лагеры "Зубраня", сёння падтрымала моладзь Мінска. Раніцай школьнікі сустрэліся на праспекце Дзяржынскага ля  мемарыяла  "Памяць"  і ўсклалі кветкі. Студэнты і валанцёры ў найбліжэйшыя дні наведаюць брацкія магілы, помнікі і мемарыялы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне.