Актывісты БРСМ падрыхтавалі для ветэранаў тарты з выявай сімволікі акцыі

12 мая 2015

Актывісты БРСМ падрыхтавалі для ветэранаў салодкія падарункі - тарты з выявай сімволікі акцыі "Кветкі Вялікай Перамогі". Пачастунак былым партызанам, падпольшчыкам і працаўнікам тылу паднеслі падчас сустрэчы ў раённай адміністрацыі Віцебска. Своеасаблівым падарункам для ветэранаў сталі таксама вершы і балады аб Вялікай Айчыннай у выкананні школьнікаў.

Спецыяльна вырабленыя тарты з нацыянальнай сімволікай і яблыневым цветам у дні святкавання 70-годдзя Перамогі сталі атрыбутам усіх урачыстых прыёмаў ветэранаў.