Мінская ДАІ правяла святочны марафон, прысвечаны 23 лютага

23 февраля 2024

Прыпынак на свята! Спецыяльна да 23 лютага Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць віншавальны марафон. У Ленінскім раёне супрацоўнікам ДАІ дапамагае актыўная моладзь. Для мужчын-аўтааматараў падрыхтаваны брутальныя кампліменты, а яшчэ інфармацыйныя буклеты і падарункі.

Для віншавальнага марафона выбіраюць найбольш ажыўленыя ўчасткі дарог. Вадзіцелям у чаканні сюрпрызаў трэба захоўваць уважлівасць і выконваць правілы, а падчас руху ўлічваць ўмовы надвор'я.