Мінск патанае ў кветках. Міжнародны жаночы дзень сустрэлі ў Беларусі ярка

8 марта 2024

8 Сакавіка. Дзень жанчын. Дзень, у які мужчыны падкрэсліваюць сваёй увагай трапяткое стаўленне да жонак, сясцёр, дачок, матуль. І, вядома, чарговы  раз прызнаюцца ў любові, падкрэсліваюць сваёй увагай і адносіны да выдатных калег па працы.

У гэты дзень гучаць віншаванні і словы падзякі за душэўную шчодрасць і натхненне, за каханне, цярпенне і стваральную працу.

Са святам беларусак павіншаваў і Прэзідэнт Беларусі. Аляксандр Лукашэнка выказаў словы глыбокай удзячнасці жанчынам за адданасць краіне  і ўклад ва ўмацаванне адзінства і стабільнасці ў грамадстве. 

З раніцы ў сталіцы і гарадах Беларусі быў незвычайны святочны настрой. Яшчэ і цудоўнае сонечнае надвор'е.  У горадзе працавала і здымачная група АТН. Аляксандр Якубоўскі даведаўся, як беларускія мужчыны збіраліся здзіўляць жанчын (відэа).