Мінск прызнаны лепшым па якасці медабслугоўвання за 2015 год

10 марта 2016

Горад з самым высокім узроўнем медыцыны. Мінск прызнаны лепшым па якасці медабслугоўвання за 2015 год. Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу большасць лепшых медыцынскіх устаноў маюць менавіта сталічную прапіску. У спісе самых паспяховых - 10-я гарадская клінічная бальніца і дзіцячая інфекцыйная, 16-я дзіцячая і цэнтральная паліклініка нумар 2. Надзея Сербіненка з падрабязнасцямі.

Лепшыя ў краіне. Адразу некалькі бальніц і паліклінік, што знаходзяцца ў Мінску, прызнаныя самымі паспяховымі ў Беларусі. Журы ацэньвала не толькі якасць медпаслуг, але і інавацыйную дзейнасць.

16-я гарадская дзіцячая паліклініка таксама у спісе пераможцаў. Установа аховы здароўя існуе больш за шэсцьдзесят гадоў. Таму традыцыі педыятрыі тут захоўваюць, але зараз на дапамогу медыкам прыходзяць сучасныя тэхналогіі – электронная чарга і віртуальная амбулаторная карта пацыента.

Дзіцячая паліклініка лідзіруе адразу па некалькіх паказчыках. Тут зафіксаваны самы нізкі працэнт негатыўных зваротаў насельніцтва і самая высокая ўкамплектаванасць кадрамі. Валянціна Літвін, урач-педыятар, пасля заканчэння размеркавання таксама вырашыла застацца ў паліклініцы і расці прафесійна.

Сярод лепшых медыцынскіх устаноў Беларусі і дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца. Сюды прывозяць дзяцей з самымі складанымі інфекцыйнымі захворваннямі вострых формаў. Экстранную дапамогу ім аказваюць у новым рэанімацыйным аддзяленні. Захаваць жыццё маленькаму пацыенту дазваляюць абсталяванне апошняга пакалення і вопыт рэаніматолагаў.

Высокія дасягненні ў галіне медыцыны – вынік пастаяннай мадэрнізацыі бальніц і паліклінік. Аднаўленне і будаўніцтва устаноў аховы здароўя прадоўжыцца. Сёлета ў Мінску з'явяцца тры паліклінікі – дзве дзіцячыя і адна дарослая. Пачнецца будаўніцтва корпуса 11-й бальніцы і новай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі.