Мінск прымае форум маладых настаўнікаў

31 октября 2018

Свае прафесійныя ідэі на гэтым тыдні прэзентуюць маладыя настаўнікі. Маладзёжны фестываль аб'яднаў 130 педагогаў розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Настаўнікі-пачаткоўцы наведваюць тэматычныя трэнінгі і майстар-класы, абменьваюцца вопытам і сучаснымі падыходамі да навучальнага працэсу.

Сёлета да форуму ўпершыню далучыліся прадстаўнікі Смаленскай вобласці Расіі.