Мінск на некалькі гадзін сёння практычна спыніўся

1 октября 2014
У некаторых раёнах сталіцы адключылі электрычнасць. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта адбылося з-за абрыву кабеля на падстанцыі Зялёны Луг. У сувязі з надзвычайным здарэннем электрычнасці не было больш як гадзіну ў раёне вуліц Гамарніка, Мірашнічэнкі, Кальцова, Шырокай, Карбышава, Цікоцкага, Лагойскага тракта. Інцыдэнт ускладніў і час пік у горадзе - дабрацца на працу было цяжка. Спыніліся 9 тралейбусных і 4 трамвайныя маршруты. Тым не менш, ужо на пачатак дзясятай гадзіны электразабеспячэнне было адноўлена.