Мінск рыхтуецца прыняць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход

21 июня 2016

Да маштабнага форуму застаецца адзін дзень. Па 350 чалавек будуць прадстаўляць усе вобласці Беларусі, у тым ліку і ад Гомельскай.

Дэлегаты ад гэтага рэгіёна сёння раніцай адправіліся ў сталіцу. У асноўным гэта прадстаўнікі сацыяльна-культурнай сферы, адукацыі і аховы здароўя. Прычым, больш як 30 працэнтаў - жанчыны. Напярэдадні на Гомельскім абласным сходзе дэлегаты разгледзелі найбольш важныя пытанні пяцігодкі.

Большасць дэлегатаў ад Гомельскага рэгіёна ўжо прымалі ўдзел ва Усебеларускім сходзе. На думку многіх з іх, галоўнае пытанне V форуму - захаванне суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.