Мінск рыхтуецца да Дня горада

5 сентября 2023
Рыцарскі турнір, фестываль нацыянальных культур і святочны феерверк. Мінск рыхтуецца да Дня горада. Сёлета сталіцы - 956. Асноўныя святкаванні ў субботу, 9 верасня, пройдуць найперш у гістарычнай частцы Мінска - на пляцоўцы ля Палаца спорту, у Верхнім горадзе і каля стэлы "Мінск - горад-герой". Году міру і стваральнай працы будзе прысвечаны гістарычны фестываль "Мінск старажытны". Ён пройдзе ў паркавай зоне ўздоўж праспекта Пераможцаў. Каля Палаца спорту адбудзецца Міжнародны алімпійскі дзень. Тут жа канцэрт з трох канцэптуальных блокаў: выступяць зоркі беларускай эстрады і маладзёжныя калектывы, пройдуць урачыстыя цырымоніі ўручэнні ўзнагарод "Мінчанін года" і "Ганаровы грамадзянін горада Мінска".

А 23:00 Мінск расквеціць святочны феерверк. А ў нядзелю, 10 верасня, пройдзе Мінскі паўмарафон.